Страницы

среда, 7 июня 2023 г.

6063, или Write Your Final Chapter

Water floats a ship. Water sinks a ship.
Sprichwort China

Тэкст у загалоўку я скапіравала і ўставіла. Таму ўсе словы там з вялікіх літар.

Максім адпусціў мяне з працы, каб паспела на першы цягнік, а сам застаўся, адзін, дарабіў і прыбраўся. А я а другой ужо была ў горадзе па справах. Колькі там людзей!

Не, там нема весялосці, там проста жыццё.

І я раптам адчула, быццам аказалася ў Мінску не па справах, а на вакацыі.

Мне захацелася таксама дзе-небудзь сесці і пасядзець. Але я паехала дамоў – я вырашыла сёння дома сесці і дапісаць да кропкі чарговую главу свайго рамана.

Села і дапісала.

І плакала. І калі пісала, плакала. Слёзы цякуць і цякуць з мяне, быццам, калі з мяне выйдзе больш вады, дзесьце яе стане менш.

Глава была перадапошняя.

Засталося фінальную напісаць.

Дэталь: на ганку TNT Rock Club стаяла аўтамабільнае дзіцячае крэсла, у ім дзіцё ляжала малюсенькае, з дзіцём быў тата.



Пост на беларускай, таму што раман таксама на беларускай.

На беларускай ён цячэ, а я не захлынаюся.

_____________

Калі вы хочаце мяне падтрымаць – слухайце мае кнігі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий