Я когда-то писала, что одно из самых великих от меня не зависимых счастий в моей жизни то, что мой родной язык – русский. Теперь могу написать, что одно из самых великих от меня зависимых счастий то, что я знаю белорусский язык. Потому что я могу читать Горвата, а Горват на любом другом языке непредставим.
Каким-то таким образом мысли рождаются в его голове и каким-то таким образом он их излагает, что невозможно не дочитать, если начал, и невозможно не застывать.
У нас дома казалі "спасіба", але таксама казалі: "дзякуй богу", "няма" і "хай будзе".
Ну а навучыўся чытаць я па часопісе "Вожык". Першае, што прачытаў, - "Каляндар Вожыка". Так называлася рубрыка. Потым - увесь часопіс, да позняй ночы, ад коркі да коркі. Гэта я ўжо помню. Таму мая першая засвоеная пісьмовая мова - адназначна беларуская.
У школе я пісаў вершы па-беларуску. У старэйшых класах выпісваў газеты "Літаратура і мастацтва" і "Наша слова". Нават быў сябрам ТБМ.
Паступаў на журфак, здаваў іспыты па-беларуску. Гэта быў мой выбар.
Але праз некалькі год я сфармуляваў для сябе, што беларуская мова - мёртвая. Што беларускамоўныя людзі - фрыкі. Прывозіў з дому слоікі з варэннем, абгорнутыя ў газету "ЛіМ". Так не засталося ніякіх доказаў і здавалася, што нічога беларускага ніколі не было.
Пакуль аднойчы я не запытаўся ў мамы, кім быў мой прадзед Арцём. Ну, наступае такі момант, калі хочацца ведаць гэта ўсё. Мама расказвала па тэлефоне, а я спешна запісваў. Пасля размовы захацеў гэты запіс перапісаць "граматна", але зразумеў, што ён ідэальна кладзецца толькі на беларускую мову, што на іншай мове гэта будзе зусім іншая гісторыя.

Са старонцы Андрэя Горвата ў Facebook
А Егор говорит Тимону: «Шлееем! Шлём в Рогачёве».
Комментариев нет:
Отправить комментарий